Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 57 02.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2013 г. № 57 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2013 № 57

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка- культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак па вул. Ульянаўскай, 29 у г. Мінску (1927 год) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000248 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,09 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці адзінаццаці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга тарца гісторыка- культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па краі тратуара няцотнага боку вул. Ульянаўскай на адлегласці пяці з паловай метраў ад бартавога каменю праезнай часткі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмі метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці васьмі метраў ад паўднёва-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці адзінаццаці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга тарца гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- ўсходнім фасадзе пяціпавярховага будынка ўнітарнага прадпрыемства «Мінскінжпраект»;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе пяціпавярховага будынка ўнітарнага прадпрыемства «Мінскінжпраект», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмі метраў ад паўднёва-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці да вяршыні паўночнага кута будынка ўнітарнага прадпрыемства «Мінскінжпраект»;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад вяршыні паўночнага кута будынка ўнітарнага прадпрыемства «Мінскінжпраект», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім краі адмосткі ўздоўж паўночна-заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Ульянаўскай; далей лінія, якая ідзе на адлегласці пяці з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Ульянаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці адзінаццаці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга тарца гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

устаноўка буйнагабарытных рэкламных шчытоў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



11. Зона аховы ландшафту займае азялененую дваровую тэрыторыю і складаецца з двух участкаў.

12. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца з паўночна-ўсходняга боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,04 га.

13. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада гісторыка- культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Ульянаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва- ўсходняй мяжой ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна- ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Ульянаўскай, ад вяршыні паўночнага кута ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,06 га.

15. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- ўсходняй мяжой ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з паўднёва- ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з краем схілу, які знаходзіцца з паўднёвага боку ад гісторыка- культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з краем схілу, які знаходзіцца з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай з паўночна-ўсходняга боку лесвіцы на схіле;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай з паўночна-ўсходняга боку лесвіцы на схіле, па гэтай падпорнай сценцы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з краем схілу, які знаходзіцца з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па падпорнай сценцы з паўночна-ўсходняга боку лесвіцы на схіле, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны.

16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый. Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-

культурнай каштоўнасці – «Будынак

па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску»



Схема зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

будынка па вул. Ульянаўскай, 29 у г. Мінску





Заўвага

Другие НПА

Постановление Минтруда РБ №96 от 17.09.2013 О внесении дополнения в постановление Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 21 апреля 2006 г. № 51 Постановление МЭ РБ №70 от 26.09.2013 О внесении дополнения и изменения в постановление Министерства экономики Республики Беларусь от 26 апреля 2012 г. № 35 Решение Новополоцкий горисполком №788 от 20.09.2013 О месячной норме участия безработных в оплачиваемых общественных работах на октябрь, ноябрь, декабрь 2013 года Решение Городокский райисполком №856 от 09.09.2013 О признании утратившими силу решений Городокского районного исполнительного комитета от 29 апреля 2008 г. № 474 и от 5 ноября 2010 г. № 1161 Решение Россонский райисполком №647 от 11.09.2013 О месячной норме участия безработных в оплачиваемых общественных работах на IV квартал 2013 года Решение Наровлянский райсовет №136 от 28.08.2013 О внесении изменений в решение Наровлянского районного Совета депутатов от 26 декабря 2012 г. № 116 Решение Калинковичский райсовет №185 от 09.09.2013 Об утверждении Инструкции о порядке определения начальной цены продажи акций (долей в уставных фондах) хозяйственных обществ, находящихся в собственности Калинковичского района Решение Рогачевский райисполком №848 от 09.09.2013 Об утверждении норматива расхода тепловой энергии Решение Житковичский райисполком №1337 от 16.09.2013 О месячной норме участия безработных в оплачиваемых общественных работах Решение Мозырский райисполком №1009 от 16.09.2013 Об утверждении норматива расхода тепловой энергии

Читать еще раз

Решение Столинский райисполком 1821 11.12.2012 О месячной норме участия безработных в оплачиваемых общественных работах на I квартал 2013 года Решение Минский горисполком 76 16.01.2014 Об установлении нормативов потребления тепловой энергии на отопление 1 квадратного метра общей площади жилых помещений и на подогрев 1 кубического метра воды ... Решение Лидский райисполком 751 06.08.2012 Об установлении показателей стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой Решение Кореличский райисполком 471 13.08.2012 Об установлении норматива расхода тепловой энергии на подогрев 1 кубического метра воды по жилым домам, не оборудованным приборами группового учета расхо... Решение Минский горисполком 4036 27.12.2012 О внесении дополнения и изменения в решение Минского городского исполнительного комитета от 16 июня 2011 г. № 1745